Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў цырымоніі адкрыцця 19-й Міжнароднай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы
26.09.2026 г.26 верасня 2026 г. па запрашэнні Народнага камітэта г.Ханой Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў у якасці ганаровага госця прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця 19-й міжнароднай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы ва Універсітэце Фенікаа.
«На палях» цырымоніі Пасол Беларусі правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Народнага камітэта і Міністэрства адукацыі і падрыхтоўкі кадраў В'етнама, асабіста павіншаваў беларускую каманду з адкрыццём спаборніцтваў, пажадаў рабятам паспяховага вырашэння ўсіх задач, перамогі, новых знаёмстваў сярод аднагодкаў і станоўчых уражанняў.
У міжнароднай алімпіядзе, якая праходзіць з 26 верасня па 5 кастрычніка, прымуць удзел 65 каманд з 64 краін і 320 афіцыйных удзельнікаў.