:

Аб спачуваннях Генеральнаму сакратару ЦК Кампартыі В'етнама То Ламу і Прэзідэнту Лыонг Кыёнгу

05.10.2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Генеральнаму сакратару ЦК Камуністычнай партыі В'етнама То Ламу і Прэзідэнту Лыонг Кыёнгу ў сувязі з трагічнымі наступствамі тайфуну «Буалой», ад якога пацярпелі жыхары В'етнама.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускі народ з вялікім смуткам і пачуццём глыбокага суперажывання ўспрыняў гэтую сумную вестку.

Аляксандр Лукашэнка выказаў словы падтрымкі і салідарнасці з брацкім народам В'етнама, а таксама шчырыя спачуванні сем'ям і блізкім загінуўшых, усім грамадзянам гэтай краіны, каго закранула жахлівая сіла стыхіі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб крызісная сітуацыя была хутка пераадолена, зніклыя людзі былі знойдзены жывымі, пацярпелыя паправіліся, а тыя, хто быў вымушаны пакінуць свае дамы, змаглі вярнуцца да спакойнага жыцця.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці