:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў мерапрыемстве з нагоды 80-годдзя радыё «Голас В'етнама»

07.09.2025 г.

7 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, прымеркаванай да 80-годдзя з дня стварэння радыё «Голас В'етнама».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Фам Мінь Чынь, сакратар Цэнтральнага камітэта партыі, выконваючы абавязкі Міністра замежных спраў Ле Хоай Чунг, Намеснік Старшыні Нацыянальнага сходу Нгуен Дук Хай, кіраўнікі і прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дыпламатычнага корпуса.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці