Аб удзеле Пасольства Беларусі ў цырымоніі афіцыйнага запуску рускамоўнай версіі анлайн-газеты «Народная грамадская бяспека»
12.11.2026 г.12 лістапада 2026 года ў Ханоі адбылася афіцыйная цырымонія запуску рускамоўнай версіі анлайн-газеты «Народная грамадская бяспека», у якой прыняў удзел прадстаўнік Пасольства Беларусі ва В'етнаме.
Мерапрыемства з'яўляецца важным крокам у пашырэнні міжнароднай медыяпрысутнасці выдання і ўмацаванні сувязей з рускамоўнай аўдыторыяй. Сярод гасцей былі галоўныя рэдактары газет «Нян Зан» і «Народная грамадская бяспека», высокапастаўленыя чыноўнікі з Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама і прадстаўнікі дыпламатычных місій Беларусі і Расіі.
У сваім вітальным слове Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Уладзімір Баравікоў падкрэсліў важную ролю запуску рускамоўнай версіі «Народнай грамадскай бяспекі» у сумесных намаганнях па ўмацаванні сувязяў сяброўства паміж дзвюма нацыямі.
Кульмінацыяй цырымоніі стаў сімвалічны запуск рускамоўнай версіі анлайн-газеты: ганаровыя госці націснулі сімвалічную кнопку, адкрыўшы доступ да новага моўнага раздзела выдання.
У рамках мерапрыемства адбылася серыя сустрэч, падчас якіх з в'етнамскімі партнёрамі абмеркаваліся ход рэалізацыі сумесных праектаў, якія прыносяць узаемную карысць.