Аб сустрэчы Пасла Беларусі Уладзіміра Баравікова з Намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам замежных спраў М'янмы Тан Свэ
28.03.2025 г.28 сакавіка 2025 г. у рамках рабочага візіту ў г.Нейп'іда прайшла сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Баравікова з Намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам замежных спраў М'янмы Тан Свэ.
Па меркаваннях бяспекі з прычыны землятрусу ў г.Нейп'іда перамовы прайшлі па-за будынкам знешнепалітычнага ведамства М'янмы.
Бакі пацвердзілі важнасць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых паміж лідэрамі дзвюх краін у ходзе афіцыйнага візіту Старшыні Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, Прэм'ер-міністра М'янмы Мін Аун Хлайна ў Беларусь 6-7 сакавіка 2025 года. Адбылося абмеркаванне канкрэтных крокаў па іх увасабленні ў каротка- і сярэднетэрміновай перспектыве. Асаблівая ўвага ўдзелена рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы.