Аб ўдзеле Пасла Ул.Баравікова ў цырымоніі адкрыцця карнавалу Халонг-2026 «Дзе цуды асвятляюць новую эру»
02.05.2026 г.30 красавіка 2026 г. па запрашэнні Народнага камітэта правінцыі Куангнінь Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў у якасці ганаровага госця прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця карнавалу Халонг-2026 «Дзе цуды мерапрыемстваў асвятляюць новую эру» — серыі культурных мерапрыемстваў, якія азначаюць пачатак турыстычнага сезону ў рэгіёне.
«На палях» цырымоніі Пасол Беларусі правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам правінцыі Куангнінь і прадстаўнікамі бізнес-колаў у мэтах далейшай актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў.
Мерапрыемства атрымала шырокае асвятленне ў СМІ В'етнама.