Аб сустрэчы дзяцей у Пасольстве Беларусі з нагоды Вялікадня
11.04.2026 г.11 красавіка 2026 года ў Пасольстве Беларусі ў В'етнаме ў рамках праекта «Беларуская школа ў Ханоі» прайшоў майстар–клас «Велікодныя свечкі», прымеркаваны да святкавання светлага Вялікадня.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці з сем'яў супрацоўнікаў Пасольства, беларускай дыяспары ў Ханоі, в'етнамскіх сяброў і партнёраў.
Удзельнікам «творчай майстэрні» расказалі пра самае свята і сімволіку велікоднай свечкі, якая прыносіць у дом і сям'ю дабрабыт і абарону.
Маленькія майстры з задавальненнем вырабілі свечкі, размалявалі велікодныя яйкі і драўляныя вырабы, якія ўпрыгожаць іх дом у светлыя велікодныя дні. Свята атрымалася вясёлым і запамінальным!