:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў В'етнаме У.Баравікова з намеснікам Міністра замежных спраў Лаоса

26.02.2024 г.

26 лютага 2024 г. у г.В'енцьяне (Лаос) адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе (па сумяшчальніцтве) Уладзіміра Баравікова з намеснікам Міністра замежных спраў Лаоса Бунлеуа Фанданувонгам. Бакі разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковых адносін і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях. Дамовіліся аб правядзенні ў бліжэйшы час палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, а таксама аб аднаўленні пасяджэнняў Беларуска-Лаоскай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці