:

Аб магчымасці ўдзелу ў галасаванні грамадзян Беларусі, якія стала пражываюць за мяжой

26.12.2024 г.

На падставе артыкула 4 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які замацоўвае прынцып усеагульнасці выбарчага права, Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 23 снежня 2024 года №124 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян».

Пастановай прадугледжваецца магчымасць галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, якія стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд для сталага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь, якія не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе на адным з шасці ўчасткаў для галасавання ў сталіцы і абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь. Участкі размешчаны па наступных адрасах:

• г. Брэст, вул. Карла Маркса, д.19, Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў — участак для галасавання № 24;

г. Віцебск, вул.Маякоўскага, д.1, ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск” – участак для галасавання № 15;

• г. Гомель, вул.Ланге, д.17, ДУ «Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр» — участак для галасавання № 74;

• г. Гродна, вул.Ажэшкі, д.22, УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» — участак для галасавання №14;

• г. Мінск, вул.Свярдлова, д.30, ДУА «Гімназія № 75 г. Мінск імя Масленікава П.В.» — участак для галасавання №61;

• г. Магілёў, вул. Бярозаўская, д.1, ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Магілёва імя К.М. Сіманава» — участак для галасавання № 84.

Для атрымання бюлетэня для галасавання грамадзянамі можа быць прад'яўлены пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці