:

Аб сустрэчы Пасла Ул.Баравікова з намеснікам Міністра замежных спраў В'етнама Ле Тхі Тху Ханг

28.06.2024 г.

28 чэрвеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў В'етнама Ле Тхі Тху Ханг.

Падчас сустрэчы абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-в'етнамскага двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках. Асаблівая ўвага нададзена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе афіцыйнага візіту Прэм'ер – міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі ў В'етнам 6-9 снежня 2023 г.

Намечаны канкрэтныя сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву.

Карыстаючыся выпадкам, намеснік Міністра павіншавала Пасла Беларусі з надыходзячым дзяржаўным святам – Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

 
 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці