:

Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў Азіяцка-Ціхаакіянскім форуме па ўстойлівым развіцці

20.02.2024 г.

20 лютага 2024 года  Пасол Уладзімір Баравікоў у якасці Пастаяннага назіральніка ў Эканамічнай і сацыяльнай камісіі для Азіі і Ціхага акіяна (ЭСКАЦА) прымае ўдзел у рэжыме онлайн у адкрыцці 11-га Азіяцка-Ціхаакіянскага форуму па ўстойлівым развіцці, які праходзіць 20-23 лютага 2024 г. у г.Бангкоку (Тайланд).  

У мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі ўрадаў і парламентаў краін-удзельніц і краін-назіральнікаў ЭСКАЦА, міжнародных арганізацый, дыпламатычнага корпуса.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў Форума — абмеркаванне прагрэсу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця да 2030 года ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне з выкарыстаннем эфектыўных, інавацыйных і доўгатэрміновых рашэнняў ва ўмовах крызісаў.

Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся нацыянальным вопытам і поспехамі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця, агучылі прапановы па актывізацыі і павышэнні эфектыўнасці рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Вынікі мерапрыемства будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы да Палітычнага форуму высокага ўзроўню, які адбудзецца 8-12 ліпеня 2024 г. у г. Нью-Йорку пад эгідай Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці