Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў пасяджэнні Сумеснага Беларуска-Камбаджыйскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве
30.09.2026 г.30 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у 5-м пасяджэнні Сумеснага Беларуска-Камбаджыйскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, якое прайшло ў г.Мінску.
Пад старшынствам намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Леаніда Рыжкоўскага і Дзяржаўнага сакратара Міністэрства гандлю Каралеўства Камбоджа Тэкрэт Камранг разгледжаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў розных сферах. Абмеркаваны вынікі сумеснай работы па рэалізацыі рашэнняў 4-га пасяджэння МПК, вызначаны далейшыя крокі па развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і нарошчванню ўзаемнага тавараабароту.
У сваім выступленні Пасол адзначыў станоўчую дынаміку развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Камбоджы. Абазначыў неабходнасць дыверсіфікацыі гандлю, а таксама выхаду на рэалізацыю бакамі сумесных кааперацыйных праектаў.
Па выніках пасяджэння падпісаны Пратакол, у якім знайшлі адлюстраванне прыярытэтныя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.