:

Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў мерапрыемствах з нагоды 50-годдзя вызвалення Паўднёвага В'етнама і ўз'яднання краіны

30.04.2025 г.

30 красавіка 2025 г. у г.Хашыміне Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў наведаў урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 50-годдзя вызвалення Паўднёвага В'етнама і ўз'яднання краіны.

Пачатак святкавання азнаменаваў 21 артылерыйскі залп. У цэнтры горада прайшоў парад з удзелам 13 тыс. чалавек з ліку вайскоўцаў Народнай арміі В'етнама, грамадскіх і маладзёжных арганізацый. Над горадам быў арганізаваны паказ сіл ВПС В'етнама. З удзелам кіраўніцтва краіны ва ўрачыстай абстаноўцы горадзе Хашымін прысвоена ганаровае званне Героя працы.

Выступаючы з прывітальнай прамовай перад шматтысячнай публікай, Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі В'етнама То Лам выказаў падзяку «міжнародным сябрам за іх вялікую, каштоўную, адданую і пастаянную падтрымку і дапамогу справе нацыянальнага вызвалення і ўз'яднання в'етнамскага народа». «Перамога ў супраціве супраць ЗША дзеля выратавання краіны стала вынікам… вялікай, справядлівай, шчырай і дзейснай падтрымкі і дапамогі Савецкага Саюза і брацкіх сацыялістычных краін».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці