:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў сустрэчы ў Міністэрстве нацыянальнай абароны В'етнама

03.09.2025 г.

3 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у сустрэчы памочніка Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Леаніда Касінскага з начальнікам галоўнага палітычнага ўпраўлення В'етнамскай народнай арміі генералам арміі Чын Ван Куетам.

Падчас перамоў бакі разгледзелі актуальныя пытанні дыялогу дзвюх краін з акцэнтам на ваенна-палітычны складнік супрацоўніцтва.

Сустрэча адбылася ў рамках візіту генерал-маёра Леаніда Касінскага ў г.Ханой з 31 жніўня па 4 верасня 2025 г. для ўдзелу у святочных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці