:

Аб удзеле Пасла В.Баравікова ў «ІННАПРАМ.Беларусь-2026»

02.10.2026 г.

1 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у мерапрыемствах ІІ Міжнароднай прамысловай выставе «ІННАПРАМ.Беларусь-2026».

Прамысловы форум у г.Мінску аб'яднаў прадстаўнікоў прамысловай і дзелавой супольнасці з больш як 40 краін, у тым ліку Каралеўства Камбоджы і Рэспублікі Саюз М'янма. На пляцоўцы мерапрыемства быў прадстаўлены нацыянальны стэнд Камбоджы.

У рамках візіту дэлегацыі Камбоджы і М'янмы наведалі экспазіцыю «ІННАПРАМ.Беларусь-2026», азнаёміліся з прамысловымі распрацоўкамі і тэхналагічнымі рашэннямі беларускіх прадпрыемстваў, а таксама правялі серыю двухбаковых сустрэч у дзяржаўных органах, прадпрыемствах і арганізацыях Беларусі.

Маштабная выстаўка стала важнай пляцоўкай для ўмацавання дзелавых кантактаў, абмену вопытам і далейшага развіцця прамысловага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі з краінамі рэгіёна Паўднёва-Усходняй Азіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці