Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў цырымоніі пачатку новага навучальнага года ва Універсітэце пажарнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама
08.09.2023 г.8 верасня 2023 г. Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі пачатку новага навучальнага года ва Універсітэце пажарнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства грамадскай бяспекі, іншых органаў дзяржаўнага кіравання В'етнама, Універсітэта пажарнай бяспекі, прадстаўнікі акрэдытаваных у Ханоі замежных дыпмісій.
«На палях» праведзены шэраг сустрэч. У гутарцы з дырэктарам Універсітэта пажарнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама Ле Куанг Бонам Пасол адзначыў значную інтэнсіфікацыю двухбаковых кантактаў у праваахоўнай вобласці. Выказаў надзею на далейшае нарошчванне ўзаемадзеяння з Універсітэтам грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.