Пра акцыю «Беларусь памятае» ў Ханоі
06.05.2025 г.6 мая 2025 г. Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў разам з работнікамі Пасольства, членамі іх сем'яў і прадстаўнікамі беларускай абшчыны ў В'етнаме правялі акцыю «Беларусь памятае», прымеркаваную да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Акцыя стала неад'емнай часткай шэсця «Несмяротнага палка», арганізаванага Пасольствам Расіі ў В'етнаме і Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў г. Ханоі.
Кіраўнікі і работнікі беларускай і расійскай дыпмісій, а таксама запрошаныя высокія госці з нагоды Дня Перамогі таксама заклалі «Алею памяці».
У сваім выступленні Пасол Беларусі падкрэсліў вырашальны ўклад народаў Савецкага саюза ў Перамогу над фашысцкай Германіяй, акцэнтаваў увагу на нанесеную народнай гаспадарцы рэспублікі крытычны ўрон, факты генацыду ў адносінах да беларускага народа, заклікаў да актывізацыі сумесных намаганняў па захаванню гістарычнай праўды — асновы для паспяховага развіцця, забеспячэння суверэнітэту і бяспекі нашых краін і народаў.
Жывую цікавасць у ўдзельнікаў выклікала разгорнутая на палях мерапрыемства фотавыстава «Беларусь непераможная».