Аб наведванні Паслом Беларусі У.Баравіковым Пасольства Рэспублікі Казахстан у г.Ханоі
28.09.2026 г.28 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў наведаў Пасольства Рэспублікі Казахстан у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, дзе пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў, адкрытай у сувязі з гібеллю 25 верасня ў Каспійскім моры пры выкананні службовага абавязку казахстанскіх ваеннаслужачых.
Ад імя калектыву Пасольства Беларусі ў В'етнаме і ад сябе асабіста кіраўнік дыпмісіі выказаў самыя глыбокія спачуванні, перадаў словы шчырай падтрымкі іх сем'ям, блізкім і калегам.