:

Віншаванне Пасла Беларусі ў В'етнаме Ул.Баравікова з Новым годам па месяцовым календары

28.01.2025 г.

Дарагія сябры!

Ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас са святам!

Мы сустракаем Новы год разам з пачуццём радасці і задавальнення ад праведзенай сумеснай работы па ўмацаванні традыцыйна дружалюбных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

За мінулы год нашы краіны сталі яшчэ бліжэй адна адной дзякуючы шматлікім візітам і сустрэчам, у тым ліку перамовам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і Прэм'ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Фам Мінь Чыня падчас саміту БРІКС у г.Казані. Яскравай праявай «народнай дыпламатыі» сталі візіты ў Беларусь дэлегацый Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі, В'етнамскага Камуністычнага саюза моладзі імя Хо Шы Міна, Саюза жанчын.

Кульмінацыяй года стала ўступленне ў сілу 30 студзеня 2025 г. Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, якое, несумненна, будзе садзейнічаць пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, актывізацыі турыстычных патокаў і кантактаў паміж людзьмі.

Асаблівае значэнне для захавання гістарычнай памяці і праўды для будучых пакаленняў мела рэалізацыя сумесных праектаў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай бітвы пры Дьенбьенфу. Гэтая тэма захоўвае сваю актуальнасць і ў новым годзе, калі нашы краіны будуць адзначаць чарговыя слаўныя юбілеі.

Перамога Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 26 студзеня 2025 г., надала яшчэ больш упэўненасці ў тым, што пад мудрым кіраўніцтвам нашых лідараў Беларусь і В'етнам дасягнуць новых поспехаў у рэалізацыі значнага патэнцыялу двухбаковых адносін, сацыяльна-эканамічным развіцці, павышэнні ўзроўню жыцця нашых грамадзян, прасоўванні знешнепалітычных інтарэсаў, забеспячэнні міру і бяспекі.

Няхай Новы год прынясе новыя поспехі і дасягненні, яркія эмоцыі і ўражанні, будзе спрыяць рэалізацыі сумесных планаў і праектаў!

Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, дабра, любові, шчасця, радасці і дабрабыту!

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці