Аб удзеле ў акцыі «Купалаўская дыктоўка»
21.02.2025 г.21 лютага 2025 г., у дзень Міжнароднага дня роднай мовы, Пасол Уладзімір Баравікоў, работнікі Пасольства і члены іх сем'яў, а таксама грамадзяне В'етнама, якія жылі і вучыліся ў Беларусі, прынялі ўдзел у штогадовай акцыі «Купалаўская дыктоўка», арганізаванай Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.
Абраны для напісання дыктоўкі верш Мікалая Чарняўскага «За ўсё ўдзячны ім» прысвечаны памяці герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне, што асабліва сімвалічна ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі і народа, таму што няма народа без мовы, як няма мовы без яе носьбіта. Мерапрыемства адлюстравала важнасць ведаў гісторыі і павагі мовы сваёй краіны для кожнага чалавека.