:

Аб конкурсе дзіцячых малюнкаў

12.10.2024 г.

12 кастрычніка 2024 г. у рамках праекта «Беларуская школа ў Ханоi» ў Пасольстве з поспехам завяршыўся конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму «Люблю Беларусь. Люблю В'етнам. Люблю маю маму», прымеркаваны да Дню маці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці сем'яў работнікаў дыпміссіі, суайчыннікаў і в'етнамскіх сяброў ва ўзросце ад 4 да 8 гадоў.

Праект «Беларуская школа ў Ханоi» прадугледжвае правядзенне для беларускіх і в'етнамскіх дзяцей тэматычных заняткаў, форумаў, лекцый, кінапаказаў і іншых мерапрыемстваў з мэтай паглыблення ведаў аб Беларусі, стымулявання інтарэсу да вывучэння дзяржаўных моў нашай краіны, умацавання беларуска-в'етнамскіх адносін.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці