:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ва ўрачыстай цырымоніі, прымеркаванай да 70-годдзя вызвалення сталіцы В'етнама

10.10.2024 г.

10 кастрычніка ў Нацыянальным канферэнц-цэнтры Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў у якасці ганаровага госця прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, прымеркаванай да 70-годдзя вызвалення г.Ханоя.

Ад імя кіраўніцтва Партыі і дзяржавы да прысутных з прывітальнай прамовай звярнуўся Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі В'етнама, Прэзідэнт То Лам.

Увазе больш за 3000 прысутных, у тым ліку кіраўнікоў в'етнамскіх органаў улады, кіравання і самакіравання, а таксама грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпмісій, была прадстаўлена мастацкая праграма, якая аднаўляе гістарычныя моманты гераічнага супраціву в'етнамскага народа французскай прысутнасці, святочную падзею і святочную атмасферу, звязаныя з гісторыяй г.Ханоя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці