:

Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў прэс-канферэнцыі з нагоды 10-годдзя ЗСГ з В'етнамам

29.05.2025 г.

29 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў сумесна з кіраўнікамі дыпмісій Арменіі, Казахстана і Расіі прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, арганізаванай з нагоды 10-годдзя падпісання Пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС.

У сваім выступленні Пасол Уладзімір Баравікоў праінфармаваў аб прыярытэтах Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС у 2025 годзе з акцэнтам на спалучэнне інтэграцыйных патэнцыялаў ЕАЭС, СНД, ШАС і БРІКС.

У кантэксце дзеянняў ЗША прадстаўнік Беларусі выказаў меркаванне, што больш актыўнае ўзаемадзеянне В'етнама з ЕАЭС можа стаць адным са спосабаў падтрымання гандлёвага балансу краіны.

Уладзімір Баравікоў адзначыў спрыяльны ўплыў рэалізацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і В'етнамам на двухбаковыя адносіны Мінска і Ханоя, сведчаннем чаго можа з'яўляцца рэкордны паказчык тавараабароту паміж дзвюма краінамі, дасягнуты ў 2023 годзе.

Адначасова Пасол Беларусі раскрытыкаваў аднабаковыя абмежавальныя меры шэрагу краін, якія негатыўным чынам уплываюць на дабрабыт грамадзян і ствараюць рызыкі, у тым ліку для глабальнай харчовай бяспекі.

Пасля завяршэння прэс-канферэнцыі Уладзімір Баравікоў адказаў на пытанні журналістаў шэрагу в'етнамскіх СМІ, уключаючы «Тэлебачанне Ханоя».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці