:

Аб удзеле Пасольства ў адкрыцці Другога сусветнага фестывалю культур у Ханоі

01.10.2026 г.

1 кастрычніка 2026 г. з удзелам дыпламатаў Пасольства Беларусі ў В'етнаме адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Другога сусветнага фестывалю культур у Ханоі.

Ганаровымі гасцямі арганізаванага Міністэрствам культуры, спорту і турызму сумесна з Міністэрствам замежных спраў В'етнама і Народным камітэтам г.Ханоя мерапрыемствы сталі Намеснік Прэм'ер-Міністра Фам Тхі Тхань Ча, Міністр культуры, спорту і турызму Лам Тхі Фыонг Тхань, Старшыня Народнага камітэта г.Ханоя органаў дыпламатычнага корпуса.

Увазе шматлікіх гасцей быў прадстаўлены беларускі павільён з фотавыставай аб прыродзе і культурных выдатных мясцінах краіны, сувенірамі і прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў. Яскравым элементам стаў зборнік вершаў Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, выдадзены ў В'етнаме на в'етнамскай мове.

Праграма грандыёзнага міжнароднага фестывалю працягнецца па 4 кастрычніка.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці