:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Баравікова з Першым Віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнай асамблеі Тайланда Падыпатам Сунтыпхадам

03.04.2024 г.

3 красавіка 2024 г. у рамках рабочага візіту ў Каралеўства Тайланд Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з Першым Віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнай асамблеі Тайланда Падыпатам Сунтыпхадам.

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня і міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку пры садзейнічанні груп сяброўства. Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню двухбаковай дагаворна-прававой базы і пашырэнню практычнага супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў і бізнесу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці