:

Аб сустрэчах «на палях» 45-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН

19.10.2024 г.

19 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у сустрэчах Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сяргеенка з Прэм'ер-міністрам Лаоса Санэксаем Сіпхандонам і Старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Чан Тхань Манам.

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў галіне гандлю, фінансаў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, культуры і турызму.

Бакі намецілі планы сумеснай работы на блізка- і сярэднетэрміновую перспектыву.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці