Аб рабочым візіце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Рэспубліку Саюз М'янма
03.07.2026 г.2 ліпеня 2026 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка здзейсніў рабочы візіт у Рэспубліку Саюз М'янма.
Падчас перагавораў у фармаце «сам-насам» з Прэзідэнтам Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайнам Кіраўнік беларускай дзяржавы абмеркаваў найбольш актуальныя пытанні беларуска-м'янманскіх адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, гуманітарнага ўзаемадзеяння, а таксама па іншых напрамках. Асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі канкрэтных мерапрыемстваў Плана сумесных дзеянняў паміж дзвюма краінамі на 2026–2028 гады.