Аб сустрэчы Пасла У.Баравікова з Саюзным міністрам аховы здароўя М'янмы
27.03.2025 г.27 сакавіка 2025 г. у рамках рабочага візіту ў г.Нейп'іда Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і М'янме (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з Саюзным міністрам аховы здароўя М'янмы Тэт Кхаін Віном.
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя і фармацэўтыкі. Адмысловая ўвага нададзена медыцынскай адукацыі, абмену вопытам па аказанні медыцынскай дапамогі і цыфравізацыі медыцынскіх паслуг.