Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў мерапрыемствах візіту ў Тайланд Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова
16.07.2025 г.16 ліпеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у сустрэчах Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова са Старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ван Мухамад Нур Матхaй, Міністрам замежных спраў Марытам Сангіампхонгам, а таксама намеснікам Міністра гандлю Тайланда Чантхавітам Тантхасітам.
Фокус увагі праведзенага зацікаўленага абмену думкамі быў накіраваны на пошук шляхоў інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах. Падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у захаванні намечанай высокай дынамікі кантактаў і яе далейшым пашырэнні.