:

Аб прыбыцці ў В'етнам групы дзяцей беларускіх праваахоўнікаў

16.08.2023 г.

16 жніўня 2023 г. прадстаўнікі Пасольства і Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама цёпла сустрэлі ў аэрапорце Нойбай (г.Ханой) дэлегацыю Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У яе складзе — дзеці супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі або пацярпелі падчас выканання службовых абавязкаў.

Праграма знаходжання дэлегацыі ў В'етнаме прадугледжвае знаёмства з самабытнай мясцовай культурай і традыцыямі, візіты ў сталіцу і іншыя знакавыя лакацыі, зносіны з в'етнамскімі аднагодкамі, а таксама сустрэчу з Міністрам грамадскай бяспекі В'етнама.

Гэта — абменны візіт у рамках сумеснага праекта Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама. Група в'етнамскіх дзяцей ужо знаходзіцца ў Беларусі.

Спадзяемся, што паездка ў В'етнам стане для нашых дзяцей цікавай і незабыўнай падзеяй, зробіць дадатковы ўклад ва ўмацаванне сувязяў шчырага сяброўства паміж нашымі народамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці