:

Аб сустрэчы паслоў Беларусі і Расіі з кіраўніцтвам дэпартамента міжнародных арганізацый МЗС В'етнама

17.09.2026 г.

17 верасня 2026 г. адбылася сумесная сустрэча Пасла Беларусі Уладзіміра Баравікова і Пасла Расіі Генадзя Бяздзеткі з генеральным дырэктарам дэпартамента міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Хаанг Тхі Тхань Нга.

У ходзе перагавораў бакі падрабязна абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння на ключавых міжнародных пляцоўках і пацвердзілі гатоўнасць да прадаўжэння ўзаемнай падтрымкі.

Асаблівую ўвагу суразмоўнікі ўдзялілі ўмацаванню бяспекі ў еўразійскім рэгіёне. Абмеркаванне прайшло ў кантэксце рэалізацыі беларускай ініцыятывы па падрыхтоўцы, узгадненні і прыняцці Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. В'етнамскі бок быў дэталёва азнаёмлены з ключавымі мэтамі і прынцыпамі гэтага дакумента.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці