Аб адкрыцці Дзён культуры Беларусі ў В'етнаме
25.05.2023 г.24 мая 2023 г. у Оперным тэатры горада Хошыміна з вялікім гала-канцэртам беларускіх майстроў адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Беларусі ў В'етнаме.
У яскравым канцэрце прынялі ўдзел гурт «Аура», Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, Алена Ланская, Жанет, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – ансамбль песні і танца «Медуніца» з Магілёўскай вобласці.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канцэрта звярнуліся Першы намеснік Міністра культуры Беларусі Валерый Грамада і намеснік Міністра культуры, спорту і турызму В'етнама Та Куанг Донг.
Дні культуры Беларусі ў В'етнаме працягнуцца 25 мая ў правінцыі Барыа-Вунгтау.