Аб рабочым візіце Пасла Беларусі У.Баравікова ў Камбоджу
28.08.2026 г.27-28 жніўня 2026 г. у г.Пнампені (Каралеўства Камбоджа), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў правёў шэраг двухбаковых сустрэч.
У ходзе перагавораў з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Каралеўства Камбоджа Меасам Кім Хенгам адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня. Разгледжаны ход рэалізацыі двухбаковых дамоўленасцей, узгоднены графік кантактаў у рамках узаемадзеяння паміж МЗС.
З Дзяржаўным сакратаром Міністэрства гандлю Каралеўства Камбоджа, сустаршынёй Сумеснай Беларуска-Камбаджыйскай камісіі па гандлёваму і эканамічнаму супрацоўніцтву Тэкрэт Камранг абмеркаваны ход падрыхтоўкі 5-га пасяджэння Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
На сустрэчы з віцэ-старшынёй Нацыянальнай асамблеі Камбоджы, Старшынёй парламенцкай групы сяброўства «Камбоджа — Беларусь» Вонг Саўтам бакі абмеркавалі пытанні ўмацавання міжпарламенцкага дыялогу і пашырэння міжпартыйных кантактаў.