:

Аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

29.06.2024 г.

28 чэрвеня 2024 года Пасольствам сумесна з апаратам Аташэ па пытаннях абароны праведзены прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — Дня Рэспублікі, 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прысутных вітаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў. Лейтматывам яго звароту стала тэма захавання гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, аб подзвігу беларускага і ўсяго савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, перамозе, якая дасталася дарагім коштам. Акцэнтавана ўвага на актуальнасць ініцыятыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнка на прасоўванне дыялогу ў духу Сан-Францыска на рэгіянальным і глабальным узроўні ў мэтах недапушчэння ваенных канфліктаў, стварэння непадзельнай сістэмы бяспекі. Падкрэслена важнасць прадаўжэння актыўнай дынамікі беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва па самаму шырокаму колу пытанняў на аснове традыцыйнай дружбы, даверу і ўзаемаразумення.

З віншаваннем у адказ выступіў намеснік Міністра замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Фам Тхань Бінь, які з задавальненнем адзначыў развiццё шматграннага супрацоунiцтва паміж Беларуссю і В'етнамам

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі высокага ўзроўню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама, органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, кіраўнікі і супрацоўнікі акрэдытаваных у г. Ханае дыпмісій, прадстаўнікі бізнесу.

Таксама з нагоды святкавання гадавіны вызвалення Беларусі гасцям была прадстаўлена фотавыстава «Беларусь непераможная».

Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя “Беларусь непераможная” прадстаўляе фотакалажы вядомага беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, якія дэманструюць віды Мінска і іншых беларускіх гарадоў даваеннага перыяду, выявы тых жа кварталаў пасля вайны і сучаснае аблічча адноўленай, мірнай Беларусі.

 

 
 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці