Аб удзеле ў Форуме па гендэрнай роўнасці
29.03.2023 г.29 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у Форуме «Жанчыны, кібербяспека і STEM».
Мерапрыемства было арганізавана Саюзам жанчын В'етнама з удзелам прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, акрэдытаванага ў Ханоі дыпламатычнага корпуса, дзяржаўных і няўрадавых структур В'етнама (усяго – больш за 300 удзельнікаў).
Адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў забеспячэння правоў жанчын у сучасных умовах, прасоўвання гендэрнай роўнасці ў сферах навукі, тэхналогій і ў Інтэрнет-прасторы.
Пасол Уладзімір Баравікоў выступіў падчас мерапрыемства з дакладам, у якім прадставіў досвед Рэспублікі Беларусь у разгляданай вобласці. Праінфармаваў аб дзейнай у нашай краіне нацыянальнай сістэме па заахвочванні правоў жанчын. Адзначыў высокія паказчыкі ўцягвання жанчын у сферы навукі і тэхналогій, захады па стымуляванні ўдзелу моладзі ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці (камп'ютарныя акадэміі і дзіцячы тэхнапарк, сістэма STEM-цэнтраў, інклюзіўная прафесійная адукацыя і г.д.). Акцэнтаваў прыхільнасць Беларусі да выканання абавязацельстваў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці і прыярытэты работы нашай краіны ў гэтым плане на міжнародных пляцоўках.
«На палях» Форума Пасол Уладзімір Баравікоў правёў перамовы з кіраўніцтвам Саюза жанчын В'етнама аб бягучым і перспектыўным супрацоўніцтве з Беларускім саюзам жанчын.