:

Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў саміце P4G

16.04.2025 г.

16 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у саміце Партнёрства дзеля «зялёнага» росту і глабальных мэтаў да 2030 года (P4G), які ўпершыню праходзіць у г.Ханоі, В'етнам.

У прывітальных выступленнях Прэм'ер-міністр В'етнама Фам Мінь Чынь і Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Лам, Прэм'ер-міністр Лаоса Сонсай Сіпхандон, Прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі і іншыя ўдзельнікі высокага ўзроўню падкрэслілі важнасць шматбаковых падыходаў да вырашэння экалагічных праблем, укаранення новых тэхналогій і стандартаў, развіцця глабальных кліматычных прадпрыемстваў у мэтах «зялёнай» трансфармацыі.

Мерапрыемства сабрала каля 600 прадстаўнікоў з больш чым 40 дзяржаў і міжнародных арганізацый, у тым ліку краін-членаў і партнёраў P4G, запрошаных гасцей, інвестыцыйных фондаў, навукова-даследчых інстытутаў, прадпрыемстваў, экспертнай і аналітычнай супольнасці, дыпламатычнага корпуса.

На палях мерапрыемстваў Пасол Беларусі правёў кароткі абмен думкамі па пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадку дня з шэрагам высокапастаўленых прадстаўнікоў в'етнамскіх дзяржаўных органаў, а таксама кіраўнікамі дыпмісій.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці