:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў сустрэчы з Міністрам грамадскай бяспекі В'етнама

28.08.2023 г.

28 жніўня 2023 г. Міністр грамадскай бяспекі В'етнама генерал арміі То Лам прыняў групу дзяцей супрацоўнікаў беларускай міліцыі, якія загінулі або пацярпелі падчас выканання службовых абавязкаў. У сустрэчы прыняў удзел Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў.

Сустрэча адбылася ў рамках рэалізацыі сумеснага праекта Міністэрства грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па арганізацыі абменных візітаў дзяцей праваахоўнікаў дзвюх краін.

Міністр То Лам і Пасол Уладзімір Баравікоў звярнуліся да ўдзельнікаў сустрэчы з прывітальнымі словамі, у якіх адзначылі ўзаемную падтрымку і садзейнічанне ў рэалізацыі праекта, яго ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва. Пацверджаны намер бакоў і ў далейшым нарошчваць узаемадзеянне па лініі праваахоўных органаў.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці