:

Аб удзеле ў акцыі «Купалаўская дыктоўка»

21.02.2024 г.

21 лютага 2024 г. у Міжнародны дзень роднай мовы дыпламаты Пасольства, члены іх сем'яў і зацікаўленыя в'етнамцы прынялі ўдзел у штогадовай акцыі “Купалаўская дыктоўка”, арганізаванай Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

Тэкст дыктоўкі быў прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мы павінны памятаць тыя страшныя гады, захоўваць і ўмацоўваць гістарычную памяць, зрабіць усё, каб такое больш не паўтарылася.

Удзел у акцыі яшчэ раз пацвердзіў любоў да роднай мовы — аднаго з найважнейшых духоўных змацаванняў беларускай нацыі і дзяржавы.

У мерапрыемстве прыняў удзел Пасол У.Баравікоў.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці