:

Аб сустрэчы Пасла У.Баравікова з намеснікам Міністра замежных спраў Лаоса Майтхонгам Тхамавонгса

05.05.2025 г.

5 мая 2025 г. у рамках рабочага візіту ў г.В'енцьян Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Лаоса Майтхонгам Тхамавонгса.

Бакі абмеркавалі ход дасягнутых раней дамоўленасцей па актывізацыі і пашырэнні супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах.

Адзначана зацікаўленасць у прасоўванні «народнай дыпламатыі», якая адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні міждзяржаўных сувязей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці