Аб удзеле Пасла Ул.Баравікова ў сустрэчы парламентарыяў Беларусі і В'етнама
12.11.2024 г.12 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у сустрэчы рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам В'етнама і групы дружбы з Беларуссю Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Кіраўнікі парламенцкіх груп, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Алег Дзьячэнка і член Пастаяннай камісіі Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам па сацыяльных пытаннях, намеснік старшыні таварыства ветэранаў вайны канцылярыі Нацыянальнага сходу Нгуен Туан Ань, пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці міжпарламенцкага ўзаемадзеяння ў двухбаковым фармаце і на шматбаковых пляцоўках, намецілі перспектыўныя напрамкі і графік маючых адбыцца мерапрыемстваў.
У ходзе праведзенай пазней з в'етнамскай дэлегацыяй сустрэчы Пасол адзначыў важнасць укладу парламентарыяў, у тым ліку членаў групы дружбы, у развіццё беларуска-в'етнамскіх міждзяржаўных сувязяў і прасоўванне «народнай дыпламатыі». Унесены прапановы па рэалізацыі шэрагу канкрэтных праектаў, якія садзейнічаюць умацаванню традыцыйна сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.