Гастролі Вялікага тэатра Беларусі ў В'етнаме
08.05.2026 г.7-8 мая 2026 г. у г. Ханоі з поспехам прайшлі гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, арганізаваныя пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам.
У оперным тэатры Хогыом беларускія майстры сцэны ў суправаджэнні аркестра прапанавалі грандыёзную канцэртную праграму Bella Belarus: Шэдэўры оперы і балета з больш як 20 твораў сусветнай оперы і балета.
У ходзе праведзенай сустрэчы Генеральным дырэктарам Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Кацярынай Дулавай і дырэктарам опернага тэатра Хогыам, народным артыстам В'етнама Нгуен Конг Баем пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў культурнай сферы. Па выніках дасягнутыя дамоўленасці замацаваны ў Мемарандуме аб супрацоўніцтве.