Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў адкрыцці 1-й сесіі Парламента В'етнама 16-га склікання
06.04.2026 г.6 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці 1-й сесіі Нацыянальнага сходу В'етнама 16-га склікання.
У зале пасяджэнняў Парламента прысутнічалі Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі То Лам, Прэзідэнт Лыонг Кыонг, Прэм'ер-міністр Фам Мінь Чынь, Старшыня Нацыянальнага сходу Чан Тхань Ман, Старшыня ЦК Айчыннага фронту Буй Тхі Мінь Хоай, былыя і дзейныя высокапастаўленыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, дэпутаты, члены ўрада, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпкорпуса.
На парадку дня сесіі кадравыя пытанні, уключаючы абранне вышэйшага кіраўніцтва В'етнама, а таксама сацыяльна-эканамічныя, фінансавыя, бюджэтныя, наглядныя і іншыя меры па стымуляванні эканамічнага росту для хуткага і ўстойлівага развіцця краіны. Прадугледжваецца прыняцце 8 законапраектаў і адной рэзалюцыі.