Аб сустрэчы з групай дзяцей супрацоўнікаў праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь
25.08.2026 г.25 жніўня 2026 г. дзеці супрацоўнікаў беларускай міліцыі, якія загінулі або пацярпелі падчас выканання службовых абавязкаў, наведалі Пасольства Беларусі ў Ханоі ў рамках праграмы свайго знаходжання ў В'етнаме.
У ходзе сяброўскай гутаркі Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб дынаміцы развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва, сумесных праектах, якія рэалізуюцца паміж краінамі ў самых розных галінах. За гарбатай з юнакамі абмеркаваны вынікі іх знаёмства з самабытнай культурай і традыцыямі В'етнама.
Паездкі дзяцей для адпачынку і аздараўлення – абменныя і рэалізуюцца ў рамках праекта паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам грамадскай бяспекі В'етнама. Ініцыятыва спрыяе ўмацаванню дружбы паміж народамі дзвюх краін.