Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Баравікова з загадчыкам Аддзела знешніх сувязей ЦК Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса
27.02.2024 г.27 лютага 2024 г. у г.В'енцьяне (Лаос) адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе (па сумяшчальніцтве) Уладзіміра Баравікова з загадчыкам Аддзела знешніх сувязей ЦК Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса Тхонгсаванам Фомвіханам.
Бакі пацвердзілі наяўнасць незадзейнічанага патэнцыялу для нарошчвання ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж краінамі, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі сумеснай работы, у тым ліку па міжпартыйнай і парламенцкай лініях, стымуляванні развіцця рознаўзроўневых кантактаў.