:

Аб удзеле Пасла У. Баравікова ў цырымоніі абвяшчэння вынікаў FTA INDEX 2025

18.08.2026 г.

18 жніўня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў прыняў удзел у цырымоніі абвяшчэння вынікаў Індэкса рэалізацыі пагадненняў аб свабодным гандлі («FTA INDEX 2025»). Гэты паказчык выкарыстоўваецца для ацэнкі эфектыўнасці работы мясцовых органаў улады па аказанні садзейнічання бізнесу ў выкарыстанні пераваг пагадненняў аб свабодным гандлі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пастаянны намеснік Прэм'ер-міністра В'етнама Фам Зя Тук, намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Нгуен Шынь Нят Тан, а таксама больш за 300 дэлегатаў, уключаючы кіраўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, народных камітэтаў 34 правінцый і гарадоў, прадстаўнікоў бізнесу, замежных прадпрыемстваў.

У пяцёрку лепшых рэгіёнаў, якія прадэманстравалі найлепшыя вынікі, увайшлі гарады і правінцыі Хайфон, Туенкуанг, Хашымін, Ханой і Донгнай.

«На палях» мерапрыемства Пасол У.Баравікоў правёў кароткія размовы з шэрагам кіраўнікоў міністэрстваў, а таксама замежных дыпмісій.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці