Аб сустрэчы Пасла У.Баравікова з першым касманаўтам В'етнама Фам Туанам
17.09.2024 г.17 верасня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў сустрэўся з першым касманаўтам В'етнама генерал-лейтэнантам ВПС Фам Туанам. Сустрэча прайшла ў Музеі Ваенна-Паветраных Сіл і Войскаў Супрацьпаветранай Абароны В'етнама з удзелам кіраўніцтва Музея.
Генерал-лейтэнант асабіста праводзіў Пасла па залах Музея, экспазіцыя якога сведчыць пра гераізм і подзвіг в'етнамскага народа ў барацьбе за незалежнасць. Асобная прастора прысвечана касмічнай праграме «Iнтеркосмас», удзел у якой у ролі касманаўта-даследчыка прымаў Фам Туан ў 1980 годзе.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Пасол уручыў в'етнамскаму касманаўту фатаграфію першага касманаўта Рэспублікі Беларусь М.Васілеўскай з асабістым памятным запісам.
Уладзімір Баравікоў адзначыў важнасць палётаў у космас для паспяховага развіцця дзяржаў, пашырэння супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы новых тэхналогій. Пасол звярнуў увагу на характар касмічных праграм, які аб'ядноўвае, і запрасіў Фам Туана наведаць з візітам Беларусь. Прагучалі словы падтрымкі і спагады в'етнамскаму народу ў сувязі з трагічнымі наступствамі тайфуну «Ягі».
У сваю чаргу, в'етнамскі касманаўт выказаў удзячнасць нашай рэспубліцы за дапамогу, аказаную ў гады вайны за свабоду і незалежнасць В'етнама, пажадаў поспехаў і росквіту Беларусі і яе народу.