:

Аб удзеле Пасла Уладзiмiра Баравікова ў цырымоніі закрыцця 2-га Сусветнага фестывалю культур у Ханоі

04.10.2026 г.

4 кастрычніка 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Уладзімір Баравікоў разам з кіраўнікамі іншых замежных місій, акрэдытаваных у В'етнаме, прыняў удзел у цырымоніі закрыцця 2-га Сусветнага фестывалю культур у Ханоі.

У цырымоніі прынялі ўдзел Віцэ-прэзідэнт В'етнамскага саюза жанчын Ле Тхі Тхуі, Міністр культуры, спорту і турызму В'етнама Лам Тхі Фыонг Тхань, прадстаўнікі кіраўніцтва Народнага камітэта горада Ханой, іншыя афіцыйныя асобы. Цягам чатырох фестывальных дзён жыхары і госці сталіцы В'етнама атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца ​​з беларускай культурай і славутасцямі Беларусі.

Вялікая цікавасць наведвальнікамі фестывалю была праяўлена да выдадзенай у Ханоі кнігі «Там, дзе пяецца песня жыцця» з паэзіяй Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы у в'етнамскім перакладзе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці