:

Аб удзеле Пасла У.Баравікова ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці В'етнама

01.09.2023 г.

31 жніўня 2023 г. Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня незалежнасці В'етнама.

78 гадоў таму, 2 верасня 1945 года, на плошчы Бадзінь прэзідэнт Хо Шы Мін зачытаў Дэкларацыю Незалежнасці, якая паклала пачатак Дэмакратычнай Рэспубліцы В'етнам, цяпер Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам.

Разам з акрэдытаванымі ў г. Ханоі кіраўнікамі дыпмісій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый Пасол Беларусі ўсклаў вянок да Маўзалея Хо Шы Міна і наведаў нябожчыка правадыра ў Маўзалеі.

Аддаючы даніну памяці тым, хто са зброяй у руках і сваёй працай абаранілі незалежнасць в'етнамскай дзяржавы, дэлегацыя ўсклала вянок і пахошчы да галоўнага помніка Герояў і загінуўшых салдат на вуліцы Бакшон у г. Ханоі.

Увечары ў Ханойскім оперным тэатры па запрашэнні Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Во Ван Тхыонга Пасол У.Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі.

«На палях» мерапрыемства праведзены кароткія гутаркі з кіраўніком дзяржавы, Міністрам замежных спраў, шэрагам кіраўнікоў і прадстаўнікоў в'етнамскіх ведамстваў і грамадскіх арганізацый, дыпмісій замежных дзяржаў. Нараўне з сардэчнымі віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці