Аб удзеле Пасла Беларусі У.Баравікова ў мерапрыемстве з нагоды Дня славянскага пісьменства і культуры
23.05.2025 г.23 мая 2025 г. Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў і работнікі Пасольства прынялі ўдзел у святочным вечары з нагоды Дня славянскага пісьменства і культуры.
У сваім выступленні Пасол асабліва адзначыў суайчыннікаў, якія ўнеслі і прадаўжаюць уносіць важкі ўклад у развіццё славянскага пісьменства і культуры. «Псалтыр» Францыска Скарыны стаў першым для ўсходніх славян друкаваным выданнем. Штогадовыя Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні ў Мінску і фестываль мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску» прадаўжаюць адыгрываць важную ролю ва ўмацаванні сувязей паміж славянскімі народамі, захаванні іх духоўнасці, культуры, каштоўнасцей і традыцый.
У мерапрыемстве на пляцоўцы Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Ханоі прынялі ўдзел кіраўніцтва, работнікі і члены сем'яў дыпмісіі Расіі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, грамадскіх арганізацый і СМІ В'етнама.