Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Баравікова са Старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета М'янмы
04.12.2024 г.4 снежня 2024 года Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Баравікова прыняў Старшыня Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, Прэм'ер-міністр, старшы генерал Мін Аун Хлайн.
У ходзе гутаркі бакі пацвердзілі традыцыйна дружалюбны характар беларуска-м'янманскіх адносін, разгледзелі бягучы стан і перспектывы палітыка-гуманітарнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Намечаны планы па рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў 2025 годзе.